Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы з траўмамі ў выніку ДТЗ шпіталізавалі 14 беларускіх турыстаў. Кіроўца аўтобуса, імаверна, заснуў


ДТЗ у Польшчы з удзелам турыстычнага аўтобуса, у якім былі грамадзяне Беларусі. 15 сьнежня 2025 году
ДТЗ у Польшчы з удзелам турыстычнага аўтобуса, у якім былі грамадзяне Беларусі. 15 сьнежня 2025 году

Паліцыя польскага гораду Жэшаў паведаміла аб дарожна-транспартным здарэньні з удзелам турыстычнага аўтобуса, у якім былі 47 грамадзян Беларусі, 14 зь іх з траўмамі шпіталізаваныя.

У паведамленьні адзначаецца, што а 7-й раніцы 15 сьнежня кіроўца праехаў праз газон на колавай разьвязцы і выехаў на ўзбочыну дарогі.

Паліцыя папярэдне вызначыла, што 34-гадовы кіроўца аўтобуса, грамадзянін Беларусі, ехаў маршрутам у кірунку Жэшава і, імаверна, заснуў.

Грамадзяне Беларусі накіроўваліся ў Вугоршчыну.

Супрацоўнікі паліцыі высьветлілі, што абодва кіроўцы (другім быў грамадзянін Польшчы, ён адпачываў у момант здарэньня) былі цьвярозыя.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG