У Чарнігаве падчас прэс-канфэрэнцыі вызваленыя беларускія палітвязьні Віктар Бабарыка, Марыя Каельснікава, Аляксандар Фядута і Ўладзімір Лабковіч.
Марыя Калесьнікава пачала сваю прамову с падзякаў.
«Вельмі цяжка знайсьці словы, каб сказаць, як мы рады быць на свабодзе. Мы рады, што вызвалілі столькі людзей і канешне мы чакаем іншых крокаў. Хачу падзякаваць сваёй любімай сямʼі: праз кілямэтры і краты я адчувала падтрымку сваіх родных, свайго бацькі, сваёй сястры, сваіх родных і блізкіх, калег музыкаў і тых людзей, з якімі я сябрую, тых людзей, каго я не ведаю. Я ўдзячная ўсім датычным да таго, што мы тут сабраліся і выйшлі на свабоду.
Я хачу падзякаваць Дональду Трампу і ягонай камандзе.
А таксама хачу падзякаваць прэзыдэнту Зяленскаму і ўсяму ўкраінскаму народу, за тое, што вы нас прынялі і за тое, што ўчора і сёньня мы адчуваем вашую любоў і падтрымку», — сказала Калесьнікава.
Марыя дадала, што ўсе неабходныя побытавыя пытаньні вырашыліся. А таксама падзякавала Лукашэнку.
«Я кажу „дзякуй“ і Аляксандру Рыгоравічу за тое, што ён зрабіў магчымым вызваленьне людзей, нашае вызваленьне. Я буду вітаць далейшыя крокі ў гэтым напрамку», — сказала Калесьнікава.
У Калесьнікавай запыталіся таксама, ці ведае яна пра флэш-моб у ейную падтрымку, калі беларускі за мяжой і ў Беларусі выстаўляюць фота з нафарбаванымі чырвонай памадай вуснамі. Яна адказала, што не ў курсе, але радая гэтаму.
13 сьнежн пасьля перамоваў спэцпасланьніка ЗША Джона Коўла і Лукашэнкі на волю выйшлі 123 палітвязьня, большую частку зь іх вывезьлі ва Ўкраіну.
Форум