Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка МЗС Беларусі ўключылі ва ўкраінскую базу «Міратворац» за падтрымку агрэсіі Расеі супраць Украіны


Максім Рыжанкоў. Архіўнае фота
Максім Рыжанкоў. Архіўнае фота

Міністра замежных справаў Беларусі Максіма Рыжанкова ўключылі ў базу ўкраінскага цэнтру «Міратворац», які з 2014 году зьбірае інфармацыю пра асобаў, датычных да злачынстваў супраць Украіны.

Як адзначаецца ў картцы на беларускага міністра, гэта зрабілі 14 сьнежня за ягоную публічную падтрымку расейскай агрэсіі й забойства грамадзян Украіны, удзел у легітымізацыі расейскай акупацыі Данбасу, замах на сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і саўдзел у злачынствах расейскай улады супраць Украіны і яе грамадзян.

Максіма Рыжанкова назвалі «прадстаўніком кіраўніцтва беларускага дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі і спартовым функцыянэрам». Яго таксама назвалі адказным за ўдзел прадстаўніцы Беларускай фэдэрацыі баскетболу ў канфэрэнцыі ў Пермі (Расея), у якой удзельнічалі прадстаўнікі прарасейскай адміністрацыі Данецкай вобласьці.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG