Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрылі візавы цэнтар Кіпру


Сьцяг Кіпру
Сьцяг Кіпру

З 15 сьнежня ў Менску па вуліцы Талстога, 8/2 пачаў працу візавы цэнтр Кіпру.

Партнэрам пасольства Рэспублікі Кіпр у Расеі, якое выступіла ініцыятарам яго стварэньня ў Беларусі, стала кампанія BLS International.

Акрамя Беларусі і адразу некалькіх цэнтраў у Расеі, візу на Кіпр можна зрабіць ва Ўзбэкістане, у Ташкенце.

Візы катэгорыі С можна аформіць у Менску без папярэдняга запісу. Цана паслугі падачы заявы ў візавым цэнтры складае 1,50 эўра (без ПДВ).

Візавы збор складзе 45 эўра для дзяцей ад 6 да 11 гадоў і 90 эўра для заяўнікаў старэйшых за 12 гадоў.

Кіпр пакуль не ўваходзіць у Шэнгенскую зону, але ў гэтую краіну можна заяжджаць, маючы шматразовую візу Шэнген.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG