«Пры неабходнасьці правядзеньня разьлікаў рэкамэндуем у гэты пэрыяд мець наяўныя грашовыя сродкі», — адзначаецца ў паведамленьні банку.
У прыватнасьці, у гэты пэрыяд для фізычных асобаў будуць недаступныя:
- афармленьне пэрсаналізаваных плацёжных картак,
- выпуск і перавыпуск плацёжных і крэдытных картак.
З 24 сьнежня з 14:00 будуць недаступныя:
- афармленьне заявак на крэдыты,
- заключэньне крэдытных дамоў,
- афармленьне і прыём заяў у пытаньнях суправаджэньня крэдытаў,
- пералічэньне грашовых сродкаў па крэдытах,
- апэрацыі па ўкладах і бягучых рахунках,
- блякаваньне і разблякаваньне плацёжных картак і інш.
27 сьнежня з 01:00 да 10:00 і 28 сьнежня з 01:00 да 10:00) магчыма перапынак у працы картак і сэрвісаў зь іх выкарыстаньнем у Беларусі і за мяжой, а таксама картак іншых банкаў у банкаматах і інфакіёсках Беларусбанку.
У банку падкрэсьлілі, што ўвесь час правядзеньня тэхналягічных работ будуць даступныя асноўныя апэрацыі: аплата пакупак, пераводы з карткі на картку, зьняцьце гатоўкі, прагляд балянсу, а таксама аплата паслуг пра сыстэму ЕРІП, за выключэньнем паслуг Беларусбанку.
Юрыдычным асобам параілі сфарміраваць і накіраваць сьпісы на залічэньне сродкаў у межах абслугоўваньня заробкаў да 14:00 24 сьнежня.
Як і фіычным, юрыдычным асобам з 22 да 24 сьнежня таксама спыняць афармленьне пэрсаналізаваных карпаратыўных картак.
27 сьнежня (01:00-10:00) і 28 сьнежня (01:00-10:00) магчымы перапынак у ажыцьцяўленьні апэрацый з выкарыстаньнем картак «Беларусбанку» і іншых банкаў у арганізацыях, што находзяцца на эквайрынгавым абслугоўваньні, а таксама ў працы карпаратыўных картак у Беларусі і за мяжой.
Пераход на новае праграмнае забесьпячэньне плянуюць завяршыць 29 сьнежня.
Форум