Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар культуры Беларусі назваў прыезд расейскіх кінавытворцаў галоўным дасягненьнем за год 


Руслан Чарнецкі
Руслан Чарнецкі

Міністар культуры Беларусі ў інтэрвію газэце «Звязда» падзяліўся вынікамі свайго году на пасадзе і адзначыў, што галоўным дасягненьнем лічыць рэфармаваньне падыходаў да кінавытворчасьці і дыстрыбуцыі беларускіх фільмаў.

Паводле яго, дзякуючы новым мерам «шмат расейскіх дыстрыб’ютараў ужо прыйшлі ў краіну, а ўсё больш вытворцаў прыяжджаюць здымаць свае стужкі ў Беларусі». Міністар лічыць гэта сваёй асабістай заслугай і стратэгічным дасягненьнем для разьвіцьця нацыянальнага кіно.

2 снежня 2024 году Чарнецкі прызначаны міністрам культуры. Ён належыць да праўладнай партыі «Белая Русь» і раней быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Пасьля пратэстаў 2020 году, калі дзясяткі актораў пакінулі прафэсію, а многія і Беларусь — празь нязгоду з палітычным рэжымам, які з дапамогай гвалту застаўся кіраваць дзяржавай, Чарнецкі стаў адным зь вядомых прыхільнікаў Лукашэнкі.

Руслан Чарнецкі нарадзіўся ў 1981 годзе ў Менску, зь першай адукацыі быў аўтасьлесарам, пазьней скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG