Паводле пазову, мэдыякампанія цягам апошніх 18 месяцаў ня раз патрабавала ад Perplexity спыніць выкарыстаньне яе матэрыялаў, заўважае belmarket.by.
The New York Times сьцьвярджае, што сэрвісы стартапу для адказаў карыстальнікам выкарыстоўваюць інфармацыю газэты, у тым ліку цэлыя артыкулы, без дазволу і аплаты, што разглядаецца як парушэньне аўтарскіх правоў.
Газэта таксама заяўляе, што ў асобных выпадках Perplexity генэруе недакладныя або выдуманыя зьвесткі і памылкова прыпісвае іх The New York Times, што можа наносіць шкоду рэпутацыі выданьня.
У камэнтары для The Verge прадстаўніца Perplexity Джэсі Дуаер заявіла, што мэдыя «судзяцца з тэхналягічнымі кампаніямі ўжо сто гадоў» — ад эпохі радыё і тэлевізіі да інтэрнэту і сацыяльных сетак. Паводле яе, спробы юрыдычна спыніць тэхналягічныя зьмены раней ня мелі посьпеху.
Напярэдадні стала вядома, што футбаліст Крыштыяну Раналду інвэставаў у Perplexity AI.
Форум