Калесьнікава: Хачу падзякаваць Зяленскаму, усяму ўкраінскаму народу і Аляксандру Рыгоравічу 

Марыя Калесьнікава на прэсавай канфэрэнцыі ва Ўкраіне, 14 сьнежня 2025 году

Падчас прэсавай канфэрэнцыі вызваленая Марыя Калесьнікава падзякавала людзям, якія яе падтрымлівалі ў зьняволеньні, сваёй сям'і, а таксама ўкраінскаму прэзыдэнту і ўкраінскаму народу за прыняцьце пасьля вызваленьня і Лукашэнку за тое, што ён зрабіў магчымым вызваленьне людзей.

У Чарнігаве падчас прэс-канфэрэнцыі вызваленыя беларускія палітвязьні Віктар Бабарыка, Марыя Каельснікава, Аляксандар Фядута і Ўладзімір Лабковіч.

Марыя Калесьнікава пачала сваю прамову с падзякаў.

«Вельмі цяжка знайсьці словы, каб сказаць, як мы рады быць на свабодзе. Мы рады, што вызвалілі столькі людзей і канешне мы чакаем іншых крокаў. Хачу падзякаваць сваёй любімай сямʼі: праз кілямэтры і краты я адчувала падтрымку сваіх родных, свайго бацькі, сваёй сястры, сваіх родных і блізкіх, калег музыкаў і тых людзей, з якімі я сябрую, тых людзей, каго я не ведаю. Я ўдзячная ўсім датычным да таго, што мы тут сабраліся і выйшлі на свабоду.

Я хачу падзякаваць Дональду Трампу і ягонай камандзе.

А таксама хачу падзякаваць прэзыдэнту Зяленскаму і ўсяму ўкраінскаму народу, за тое, што вы нас прынялі і за тое, што ўчора і сёньня мы адчуваем вашую любоў і падтрымку», — сказала Калесьнікава.

Марыя дадала, што ўсе неабходныя побытавыя пытаньні вырашыліся. А таксама падзякавала Лукашэнку.

«Я кажу „дзякуй“ і Аляксандру Рыгоравічу за тое, што ён зрабіў магчымым вызваленьне людзей, нашае вызваленьне. Я буду вітаць далейшыя крокі ў гэтым напрамку», — сказала Калесьнікава.

У Калесьнікавай запыталіся таксама, ці ведае яна пра флэш-моб у ейную падтрымку, калі беларускі за мяжой і ў Беларусі выстаўляюць фота з нафарбаванымі чырвонай памадай вуснамі. Яна адказала, што не ў курсе, але радая гэтаму.

13 сьнежн пасьля перамоваў спэцпасланьніка ЗША Джона Коўла і Лукашэнкі на волю выйшлі 123 палітвязьня, большую частку зь іх вывезьлі ва Ўкраіну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі хачу, каб гэты жах спыніўся»: Вызваленыя беларускія палітвязьні выказаліся пра вайну