У мястэчку Сапоцкін Гарадзенскага раёну адбыўся пажар у старажытным касьцёле

Пажар усчаўся каля 7-й гадзіны раніцы. Яго тушаць 47 чалавек і 16 машын. Калі пажарнікі прыехалі, касьцёл быў ахоплены полымем. Цяпер пажар лякалізавалі, паведаміла МНС.

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі пабудаваны ў канцы XVIII стагодзьдзя. Гэта помнік архітэктуры барока і эклектыкі.

Пра тое, што пажар ліквідавалі, Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях паведаміла пад 13-ю гадзіну.

Агонь пашкодзіў дах і латы па ўсёй бажніцы.

Усярэдзіне ўсё закуродымлена — сьцены, столя і ўбраньне.

Людзі не пацярпелі.

Касьцёл у Сапоцкіне пасьля пажару


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чырвоны касьцёл будуць рамантаваць да 31 студзеня 2027 году
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Будслаўскім касьцёле афіцыйна завяршылі рамонтныя работы