Вялікае вызваленьне палітвязьняў. Спэцэфір з Прагі і стрым Свабоды зь Вільні

У чаканьні вызваленых палітзьняволеных ля амбасады ЗША ў Вільні. 13 сьнежня 2025

Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 123 палітычных зьняволеных. Сярод іх Марыя Калесьнікава, Віктар Бабарыка, Алесь Бяляцкі, Павал Севярынец ды іншыя. Як выявілася, большасьць зь іх вывезьлі ва Ўкраіну. 

Радыё Свабода вяла жывы эфір ад сьценаў амбасады ЗША ў Вільні, дзе чакалі вызваленых. Зь беларускіх вязьняў у Вільню прыехаў адзін Алесь Бяляцкі.

У турмах і сьледчых ізалятарах Беларусі ўтрымліваецца больш за 1100 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі зьняволенымі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 123 палітычных зьняволеных. Сьпіс з прозьвішчамі 121 вызваленага

У эфіры каналу Свабода Premium Ганна Соўсь абмяркоўвала гучную падзею з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім, былым палітзьняволеным журналістам Паўлам Мажэйкам і былой палітзьняволенай і дачкой палітзьняволенай, блогеркай Вольгай Такарчук.