Паводле яго, дзякуючы новым мерам «шмат расейскіх дыстрыб’ютараў ужо прыйшлі ў краіну, а ўсё больш вытворцаў прыяжджаюць здымаць свае стужкі ў Беларусі». Міністар лічыць гэта сваёй асабістай заслугай і стратэгічным дасягненьнем для разьвіцьця нацыянальнага кіно.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзеці масава сталі сыходзіць з сэансу». Кіно пра партызанаў і разьмеркаваньне. Якія фільмы здымаюць цяпер у Беларусі2 снежня 2024 году Чарнецкі прызначаны міністрам культуры. Ён належыць да праўладнай партыі «Белая Русь» і раней быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Пасьля пратэстаў 2020 году, калі дзясяткі актораў пакінулі прафэсію, а многія і Беларусь — празь нязгоду з палітычным рэжымам, які з дапамогай гвалту застаўся кіраваць дзяржавай, Чарнецкі стаў адным зь вядомых прыхільнікаў Лукашэнкі.
Руслан Чарнецкі нарадзіўся ў 1981 годзе ў Менску, зь першай адукацыі быў аўтасьлесарам, пазьней скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага.