Памёр брытанскі фатограф Мартын Пар. Гэта ён зьняў першы McDonald’s у СССР

Мартын Пар

Брытанскі фатограф-дакумэнталіст Мартын Пар памёр ва ўзросьце 73 гадоў. Як паведамляе яго фонд, Пар сканаў у сябе дома ў Брысталі 6 сьнежня.

«Фонд Мартына Пара і Magnum Photos будуць сумесна працаваць над захаваньнем і распаўсюджваньнем спадчыны Мартына. Нам будзе вельмі не хапаць Мартына», — гаворыцца ў паведамленьні.

Пар стаў вядомы ў 1980-х, калі выдаў сэрыю фатаграфіяў The Last Resort, у якой паказаў адпачывальнікаў з працоўнай клясы на брытанскім курорце Нью-Брайтан.

Ён таксама здымаў адкрыцьцё першага рэстарану McDonaldʼs у СССР, у Маскве 31 студзеня 1990 году.

Мартын Пар выдаў каля 60 фотакніг і ўдзельнічаў прыкладна ў 90 выставах па ўсім сьвеце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не — гібрыдным атакам на Літву!» Беларусы Вільні выйшлі на акцыю супраць правакацыяў з мэтэазондамі